2 траўня 2024, Чацвер, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка святкуе 25-годдзе

16
Вікторыя Азаранка святкуе 25-годдзе

31 ліпеня 1989 года нарадзілася беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.

Пра гэта піша «Прессбол».

Вікторыя Азаранка - выбітная беларуская тэнісістка. Алімпійская чэмпіёнка-2012 у міксце, бронзавая прызёрка ў адзіночным разрадзе. Доўгі час (2012-13) з'яўлялася першай ракеткай свету ў адзіночным разрадзе. Чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шалома (двойчы - у адзіночным разрадзе, двойчы - у міксце), пяціразовая фіналістка турніраў Вялікага шалома (адзін раз - у адзіночным разрадзе, тройчы - у жаночым парным, адзін раз - у міксце). Фіналістка аднаго выніковага турніру WTA (2011). Пераможца 23 турніраў WTA (17 - у адзіночным разрадзе). Экс-1-я ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу. Пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шалома ў адзіночным разрадзе. Пераможца чатырох юніёрскіх турніраў Вялікага шалома ў парным разрадзе (у тым ліку двойчы - Уімблдон). Фіналістка парнага турніру Orange Bowl-2003. Заслужаная майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Уладальніца ордэна Айчыны III ступені.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках