2 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргентына абвясціла другі дэфолт за 13 гадоў

6
Аргентына абвясціла другі дэфолт за 13 гадоў

Урад Аргентыны трапіў у сітуацыю дэфолту.

Гэтая амерыканская дзяржава абвяшчае дэфолт ужо другім разам за апошнія 13 гадоў, прычым цяперашняя запазычанасць у 1,3 млрд даляраў узнікла як раз пасля папярэдняга дэфолту ў 2001 годзе, калі хэдж-фонды скупілі дзяржаўныя аблігацыі заніжаным коштам, піша BBC.

Аргентынскія чыноўнікі да апошняга моманту спрабавалі ўкласці з фондамі дамову аб растэрміноўцы, аднак мінулай ноччу апошні раўнд перамоў таксама скончыўся нічым.

Суд у ЗША, які разглядае спрэчку паміж сторанамі, усталяваў астатні тэрмін дасудовага ўрэгулявання паміж сторанамі на 4 гадзіны раніцы чацвярга паводле Грынвіча (7 раніцы паводле менскага часу).

Афіцыйна ўлады Аргентыны дагэтуль так і не абвясцілі дэфолт. На думку аргентынскай стараны, суд у ЗША прыняў несправядлівую пастанову аб тым, што Аргентына не можа выплачваць свае запазычанасці іншым крэдыторам датуль, пакуль не разлічыцца з хэдж-фондамі.

"Далёкія наступствы дэфолту прадказаць немагчыма, але яны цалкам сапраўды не будуць пазітыўнымі", - мяркуе Дэніэл Полак, прызначаны судом пасярэднік у перамовах.

Тым не менш, экспэрты прадказваюць, што эфект ад цяперашняга дэфолту не будзе гэтакім рэзкім, як у 2001 годзе, калі ўраду Аргентыны давялося замарозіць ашчадныя рахункі грамадзян, на вуліцах праходзілі масавыя пратэсты і сутыкненні з паліцыяй, у выніку якіх некалькі чалавек загінулі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках