2 траўня 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя акцыянеры ЮКАСа адсудзілі ў Расеі яшчэ €1,9 мільярда

4
Былыя акцыянеры ЮКАСа адсудзілі ў Расеі яшчэ €1,9 мільярда

Еўрапейскі суд правоў чалавека прысудзіў экс-акцыянерам кампаніі ЮКАС 1,86 млрд еўра ў якасці кампенсацыі на іх скаргу супраць Расеі.

Яна была разгледжаная яшчэ ў 2011 годзе. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якая апублікавана на афіцыйным сайце суда.

У пастанове ўдакладняецца, што акрамя кампенсацыі адказчыку давядзецца выплаціць заяўнікам судовыя выдаткі ў суме 300 тысяч еўра. Адзначым, што першапачаткова заяўнікі патрабавалі спагнаць з Расеі 98 млрд даляраў, аднак большасць экспэртаў сыходзілася ў меркаванні, што кампенсацыя будзе насіць хутчэй сімвалічны характар.

Падставай для спагнання кампенсацыі паслужыла пастанова ЕСПЧ, вынесеная ім яшчэ ў верасні 2011 года на скаргу акцыянераў. Пазоў быў пададзены ў 2004-м годзе, гаворка ў ім ідзе пра скаргу на дзеянні расейскіх падатковых органаў. Суд выявіў шэраг працэсуальных парушэнняў са стараны расейскіх судоў аднак не знайшоў у працэсе палітычнай падаплёкі. На думку ЕСПЧ, расейскія ўлады не ставілі перад сабой задачу наўмысна збанкрутаваць ЮКАС.

Пастанова не з'яўляецца канчатковай і можа быць абскарджаная ў Вялікай палаце ЕСПЧ адной са старон цягам трох месяцаў, паведамляе "Інтэрфакс".

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі не прэтэндуе на вышэйпаказаныя сродкі, заявіла прэс-сакратар бізнэсоўцы Вольга Піспанен.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках