26 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Літвы: Вайніцкі наклаў на сябе рукі праз растраты сродкаў

9
Пракуратура Літвы: Вайніцкі наклаў на сябе рукі праз растраты сродкаў

Кіраўнік Згуртаваьня беларускіх суполак Літвы наклаў на сябе рукі, калі сталі ўсплываць ягоныя фінансавыя афёры.

Пра гэта паведаміла Віленская акруговая пракуратура, піша ru.DELFI.lt.

Установа спыніла дасудовае расследаванне смерці Рамана Вайніцкага, аднак на лаву падсудных сядзе ягоная хаўрусніца - бухгалтарка віленскага муніцыпальнага бюджэтнага прадпрыемства Biudzetiniu įmoniu buhalterine apskaita ("Бухгалтарскі ўлік бюджэтных прадпрыемстваў"). Справа бухгалтаркі, якая падазраецца ў крадзяжах маёмасці, ужо перададзеная ў суд, піша газета Lietuvos rytas.

Калі 6 сакавіка мінулага года ў падвале аднаго з дамоў у Вільні было знойдзена цела 52-гадовага Вайніцкага, у сувязі з ягонай смерцю было шмат разнастайных версій.

Рукі і ногі мужчыны былі звязаныя, рот быў заклеены ліпкай стужкай, перад смерцю ён скардзіўся блізкім і супрацоўнікам на пагрозы, што паступаюць да яго.

Пракуроры ўстанавілі, што Вайніцкі наклаў на сябе рукі такім незвычайным спосабам, калі сталі правяраць ягоную дзейнасць у сярэдняй школе імя Скарыны. Высветлілася, што ў яго былі непрыемнасці са сродкамі, што выдзяляюцца школе - стала вядома не толькі аб нястачы грошай, вылучаных з фондаў Еўразвязу, але і аб нястачы сродкаў, якія школа атрымлівала з муніцыпалітэта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках