26 красавiка 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга Чавес у вобразе «маленькай птушачкі» з’явіўся Нікаласу Мадуру

39
Уга Чавес у вобразе «маленькай птушачкі» з’явіўся Нікаласу Мадуру

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што лідар краіны Уга Чавес, які памёр мінулай вясной, працягвае падтрымліваць стасункі з ім.

«Маленькая птушачка» зноў распавяла Мадуру аб тым, што Чавес «шчаслівы, бо пры жыцці быў адданы свайму народу», паведамляе тэлеканал France 24.

Сваю заяву Нікалас Мадура зрабіў у пачатку гэтага тыдня на цырымоніі з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння Уга Чавеса ў яго родным горадзе Сабанета на захадзе Венесуэлы, паведамляе RT.

«Я павінен зноў прызнацца, што да мяне падляцела маленькая птушка і сказала, што камандантэ Чавес шчаслівы і перапоўнены любоўю за адданасць свайму народу», - сказаў Мадура.

Падчас сваёй прэзідэнцкай кампаніі ў мінулым годзе Мадура казаў, што Уга Чавес з'явіўся да яго ў вобразе зялёнай птушачкі і блаславіў на ўдзел у выбарах, а затым прыгразіў усім, хто прагаласуе супраць яго, старажытным праклёнам.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках