26 красавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка ў Румыніі: поўдзень краіны пад вадой

1

Як мінімум тры чалавекі загінулі і яшчэ каля дзясятка лічацца прапаўшымі без вестак у Румыніі.

Поўдзень краіны апынуўся пад вадой праз моцныя дажджы. Сотні сельскіх жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. У службе ў надзвычайных сітуацыях краіны кажуць, што ўзровень вады ў рэках падняўся да максімуму за апошнія 200 гадоў, паведамляе тэлеканал Euronews.

«Я бачыла падобнае па тэлевізары шмат разоў і дзівілася: як гэта магчыма, што вада зносіць дамы людзей? Ніколі не думала, што такое можа адбыцца са мной», - кажа мясцовая жыхарка.

Людзям з затопленых дамоў дапамагаюць выбрацца валанцёры. Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнутае войска. У адным з раёнаў вадой быў вынесены пасажырскі аўтобус, у іншым - з рэек сышоў цягнік, у выніку некалькі пасажыраў атрымалі раненні.

Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя: да канца тыдня дажджы не спыняцца і паводка можа распаўсюдзіцца на новыя населеныя пункты.

Паводка абрынулася і на Заходнюю Еўропу. Гарадскія плошчы ў Бельгіі ператварыліся ў азёры, разбураныя хаты, затопленыя трасы, знішчаныя аўтамабілі, піша «Карэспандэнт».

Ліўні прычынілі асабліва сур'ёзную шкоду двум правінцыям - валонскаму і фламандскаму Брабанту. Стыхія закранула Брусэль - прыйшлося зачыняць рух у шэрагу аўтатунэляў. Брусэльскія пажарныя выязджалі на выклікі амаль 200 разоў адпампоўваць ваду і прачышчаць забітую ліўневую каналізацыю.

Многія дарогі цалкам затапіла да ночы аўторка ў горадзе Нівель. Некаторыя плошчы выглядаюць як азёры, з якіх тырчаць дахі аўто.

Пацярпелі ад залевы гарады Брэн-л'Але, Ваўр, Шарлеруа і ЦюбІз. У раёне Ітра заліло частку аўтамагістралі E19. Прыкладна 400 жыхароў Ітра і Клабека прыйшлося эвакуіраваць.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках