26 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва спадзяецца даведацца праўду пра АЧС ў Беларусі

1
Літва спадзяецца даведацца праўду пра АЧС ў Беларусі

Літоўскія спецыялісты ацэньваюць распаўсюджванне афрыканскай чумы свіней (АЧС) паводле неафіцыйнай карты, якая была апублікаваная ў Расеі.

Чакаецца, што сітуацыю можа растлумачыць кіраўнік Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь Юрый Піваварчык, які ў сераду будзе знаходзіцца ў Вільні, піша ru.DELFI.lt.

Кіраўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс паведаміў BNS, што карта была складзеная на аснове прэс-рэлізаў.

«У нас неафіцыйная карта агменяў АЧС на беларускай мяжы, якая з'явілася ў Расеі. Грунтуючыся на прэс-рэлізах гэтую карту апублікавала расейская ветэрынарная і фітасанітарных служба», - сказаў Мілюс.

У сераду з Піваварчыкам сустрэнуцца ў Вільні прадстаўнікі Дырэктарата ў пытаннях аховы здароўя і абароны спажыўцоў Еўракамісіі, а таксама прадстаўнікі літоўскай ветэрынарнай службы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках