27 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жылін адкупіўся ад турмы

12
Жылін адкупіўся ад турмы

Былы старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін кампенсаваў нанесеную шкоду.

Гэта вынікае з заяваў, зробленых Лукашэнкам сёння на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства ў барацьбе з карупцыяй, паведамляе БелТА.

На нарадзе правадыр акцэнтаваў увагу кіраўнікоў праваахоўных структур на неабходнасць узважанага падыходу пры прыняцці тых ці іншых пастаноў. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з былым старшынёй «Белнафтахіма» Ігарам Жыліным. «Калі чалавек кампенсаваў гэтыя выдаткі, не самы ж страшны карупцыянер. Ён нанёс вялікую шкоду дзяржаве - гэта дрэнна. Кампенсаваў - не трэба яго хапаць і цягнуць за краты», - падкрэсліў Лукашэнка, адзначыўшы досыць шаноўны ўзрост Ігара Жыліна.

«Гэта не значыць, што мы ім павінны дараваць. Ні ў якім разе. Яму ніхто не даваў права за кошт падначаленага сабе прадпрыемства кватэру ўтрымліваць, мець кватэру ў Менску, жонку абслугоўваць за кошт дзяржавы. Гэта недапушчальна, гэта шкода. Але яна была палічаная, памножаная на тры. Заплаціў - да пабачэння», - сказаў Лукашэнка.

«Перабора не павінна быць, бо гэта будзе іншая крайнасць. Нас людзі не зразумеюць. Я, да прыкладу, узяў Жыліна, але ёсць і іншыя факты», - дадаў ён.

Лукашэнка ўжо выказваў сваю пазіцыю наконт сітуацыі з Ігарам Жыліным. Падчас рабочай сустрэчы 28 ліпеня з першым намеснікам старшыні «Белнафтахіма» Ігарам Ляшэнкам, які пасля быў прызначаны кіраўніком гэтага канцэрна, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Я хацеў бы пачуць, што сёння адбываецца ў «Белнафтахіме», якая там сітуацыя. Кіраўніка праз вядомыя прычыны там няма. Але гэта ягоныя праблемы. Я ўсіх папярэджваў, што даравання нікому не будзе, калі людзі паводзяць сябе непрыстойна і глядзяць у дзяржаўную кішэню, нічога туды не паклаўшы. Гэта грамадству вядома».

Ігар Жылін, грамадзянін Расеі, быў прызначаны на пасаду кіраўніка канцэрна 4 лютага 2011 года. Раней ён узначальваў ААТ «Гародня Азот». Многія звязвалі гэта прызначэнне з пратэкцыяй апальнага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага.

Эксперты называюць Ігара Жыліна аўтарам схемы кантрабанды расейскіх нафтапрадуктаў і скандалу з разрывам адносін паміж «Беларуськаліем» і «Уралкаліем», у выніку якога ў беларускую турму трапіў гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнэр.

Паўтара месяца таму былы намеснік Жыліна Уладзімір Волкаў быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ад былога намесніка кіраўніка «Белнафтахіма» патрабавалі паказанні супраць сябраў урада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках