6 траўня 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія беспілотнікі навучаць «нюхаць»

11
Беларускія беспілотнікі навучаць «нюхаць»

Штучны нос будзе праводзіць аналіз дамешкаў у атмасферы.

Беларускія беспілотнікі навучаць "нюхаць". Пра гэта БелТА паведаміў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Паводле ягоных слоў, беларускія беспілотнікі валодаюць высокай якасцю і адпавядаюць усім тэхналагічным параметрах. Цяпер беспілотныя лятальныя апараты бачаць у дыяпазоне бачным, тэлевізійным і інфрачырвоным. Іх функцыі будуць пашыраныя. Плануецца ўсталяваць на беспілотнікі датчыкі, якія дапамогуць "нюхаць", гэта значыць абсталююць штучным носам. Першы намеснік старшыні адзначыў, што штучны нос будзе праводзіць аналіз дамешкаў у атмасферы, вымяраць яе разрэджанасць, сачыць за зменамі тэмпературы слаёў атмасферы.

Навуковец паведаміў таксама, што цяпер ідзе праца над тым, каб навучыць лятальныя апараты праводзіць ацэнку стану глебы, вызначаць яе хімічны склад. Для ацэнкі будзе выкарыстоўвацца аптычная спектраскапія - па адбіцці святла і колеру будзе праводзіцца аналіз. Апараты таксама змогуць вызначаць стан расліннага покрыва. "Плануецца, што беспілотнікі будуць трэніравацца на палігонах НПЦ земляробства, дзе маюцца пасадкі розных культур і гатункаў, у розных стадыях паспявання", - дадаў Сяргей Чыжык, заўважыўшы, што пакуль складана назваць тэрміны заканчэння працы.

На гэты момант беларускія беспілотнікі валодаюць радыюсам дзеяння ў 25 км, бліжэйшым часам будзе 50 км і ўжо ёсць першы макет з далёкасцю прымянення 300 км. "Такі макет называецца "Буравеснік" і ён зможа перасекчы Беларусь, пры гэтым яму не трэба будзе рабіць дадатковыя пасадкі. Праўда, для яго спатрэбіцца пасадачная паласа", - сказаў Сяргей Чыжык. Размах крылаў "Буравесніка" складае 9 м, цяпер ён рыхтуецца да лётных выпрабаванняў. На думку вучонага, выраб "Буравесніка" стане крокам да стварэння беларускіх малых пілатаваных апаратаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках