Гарадзенскія міліцыянты за тыдзень знішчылі больш за 10 тысяч літраў брагі
20- 4.07.2014, 20:17
- 13,193
У Гарадзенскай вобласці актывізаваная барацьба з самагонаварэннем.
Пра гэта паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Паводле паведамлення, паблізу вёскі Новы двор Свіслацкага раёна праваахоўнікі выявілі самагонны апарат і 2.270 літраў брагі. У Навагрудскім раёне каля вёскі Васілевічы былі знішчаны 1.080 літраў сыравіны для вытворчасці самагонкі. У Гарадзенскім і Слонімскім раёнах праваахоўнікамі былі выяўленыя міні-заводы і знішчана ў агульнай суме больш за 1.500 літраў самагоннай брагі.
Два апараты былі выяўленыя ў вёсцы Бондары Гарадзенскага раёна і вёсцы Бор Навагрудскага раёна. 1.300 літраў сыравіны знішчаныя. У лесе ў Астравецкім раёне выяўлена 1.300 літраў самагоннай сыравіны і апарат яе вытворчасці.
За мінулыя выхадныя ў Свіслацкім і Воранаўскім раёнах было знішчана 3.125 літраў брагі і два самагонныя апараты.
У агульнай суме за тыдзень праваахоўнікі знішчылі больш за 10 тысяч літраў брагі і прадухілілі выраб блізу 3.500 літраў гатовай самагонкі.