27 красавiка 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аршанскім раёне загарэўся інтэрнат: эвакуяваныя 103 чалавекі

У Аршанскім раёне загарэўся інтэрнат: эвакуяваныя 103 чалавекі

Пажар адбыўся праз кароткае замыканне лядоўні.

У Аршанскім раёне падчас пажару траўмаванае дзіця і эвакуяваныя 103 чалавекі, паведамілі БелТА ва ўправе МНС Віцебскай вобласці.

Паведамленне пра пажар у інтэрнаце на вуліцы Астроўскага ў горадзе Барань Аршанскага раёна паступіла ратавальнікам у першай палове дня 6 ліпеня.

На месцы здарэння асабовым складам МНС было выратаванае дзіця, якое з апёкамі перадплечча I ступені (на плошчы 3%) дастаўленае ў ДУЗ "Аршанская гарадская лякарня №1". З будынка інтэрната эвакуяваны 103 чалавекі. Пасля агляду лекарамі хуткай медыцынскай дапамогі трое з іх таксама дастаўленыя ва ўстановы аховы здароўя.

Прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне лядоўні).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках