27 красавiка 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам легкавік сутыкнуўся з цягніком

7

Цягнік сутыкнуўся з легкавіком на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе паблізу станцыі «Пралетарская перамога» ў вёсцы Гарэліца Барысаўскага раёна раніцай 7 ліпеня.

Пра гэта распавялі парталу Interfax.by у МНС Менскай вобласці. А 7.21 у службу выратавання паступіла паведамленне аб ДТЗ ад супрацоўніка ДПС Барысаўскага РУУС.

«Выратавальнікам, якія прыбылі да месца аварыі стала вядома, што кіроўца легкавіка Volkswagen Golf 2 праігнараваў забараняльны сігнал семафора, выехаў на чыгуначны пераезд і сутыкнуўся з хуткім цягніком № 51, якія рухаўся па маршрутам «Санкт-Пецярбург - Менск» , - паведамілі ў МНС.

Пры сутыкненні легкавік адкінула ў бок. Пры гэтым ён збіў семафорны слуп. Хуткі цягнік праехаў па маршруце, затрымкі ў руху няма.

У выніку ДТЗ загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля. Ягонае цела работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструмента дасталі з салона аўтамабіля.

Расследаванне прычыны і абставінаў ДТЗ праводзіць УУС транспарту Барысаўскага раёна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках