27 красавiка 2024, Субота, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мысляр з Сусветнага банка перамагае на выбарах прэзідэнта Афганістана

Мысляр з Сусветнага банка перамагае на выбарах прэзідэнта Афганістана

Экс-міністр фінансаў Афганістана Ашраф Гані Ахмадзай лідзіруе ў другім туры выбараў прэзідэнта краіны.

Паводле папярэдніх звестак, якія агучыў Цэнтрвыбаркам краіны, на карысць былога кіраўніка фінансавага ведамства выказаліся 56,4% галасоў выбаршчыкаў. У выбарах бралі ўдзел блізу 8 млн чалавек, паведамляе РБК.

Апанент Ахмадзая Абдула Абдула, паводле папярэдніх звестак, набірае 43,6%. У выпадку сваёй перамогі ў выбарах Ахмадзай зменіць на пасадзе прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая, які займае гэтую пасаду з 2001 г. Абдула ужо заявіў, што на выбарах былі дапушчаныя масавыя ўкідванні і перамогу Ахмадзая ён не прызнае.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў Ахмадзай саступіў Абдуле ў колькасці набраных галасоў, набраўшы 31,6 супраць 45%.

Ахмадзай займаў пасаду міністра фінансаў Афганістана з 2002 па 2004 г. Да гэтага ён працаваў у Сусветным банку, займаючыся там пытаннямі садзейнічання міжнароднаму развіццю. Акрамя таго, Ахмадзай некаторы час узначальваў Кабульскі універсітэт. У 2013 ён трапіў у спіс самых уплывовых сусветных інтэлектуалаў сучаснасці, паводле версіі часопіса Foreign Policy. У 2009 г. часопіс Prospect размясціў Ахмадзая на другім радку ў спісе уплывовых сусветных мысляроў, адразу пасля вядомага біёлага і атэіста Рычарда Докінза.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках