27 красавiка 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешэк Бальцаровіч: Санкцыі ў дачыненні да Расеі - лепшая дапамога Украіне

9
Лешэк Бальцаровіч: Санкцыі ў дачыненні да Расеі - лепшая дапамога Украіне

Давер да ЕЗ будзе страчвацца ў выпадку бясконцага прамаруджання з увядзеннем эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі праз яе агрэсію супраць Украіны.

Пра гэта заявіў вядомы польскі эканаміст, прафесар Лешэк Бальцаровіч, паведамляе Укрінформ.

«Калі ўвод эканамічных санкцый бясконца будзе адцягвацца, то ЕЗ будзе губляць да сябе давер. А давер губляецца тады, калі нешта аб'яўляецца, але не робіцца. Я спадзяюся, што вялікія краіны ЕЗ ўсведамляюць гэтую рызыку», - заявіў Бальцаровіч. Зрэшты, ён не выключыў, што Еўразвяз хоча даць Расеі «яшчэ адзін шанц для выпраўлення сітуацыі».

З ягоных слоў, расейская эканоміка цяпер слабая, там адбываецца адток капіталу за мяжу і памяншэнне ўзроўню інвестыцый, а ўвод трэцяга пакета санкцый можа прывесці да яшчэ большага адтоку капіталу.

«Санкцыі - гэта фактар, які негатыўна адаб'ецца на эканоміцы Расеі, але яны патрэбныя для таго, каб спыніць агрэсію Расеі ва Украіне», - падкрэсліў Бальцаровіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках