27 красавiка 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Марсе «знайшлі» НЛА (Фота)

19

Марсаход Curiosity, як і ў першыя дні сваёй працы, зноў прымусіў аматараў паранармальных з'яў казаць аб новых формах жыцця, якія наведваюць Чырвоную планету.

У канцы чэрвеня на сайце NASA былі апублікаваныя здымкі, атрыманыя з марсахода, на якіх быў заўважаны яркі рухомы аб'ект. Нягледзячы на тое што Curiosity зрабіў фатаграфіі 20 чэрвеня, увагу інтэрнэт-карыстальнікаў яны прыцягнулі толькі апошнімі днямі, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Huffington Post.

Фота: NASA

На першым здымку, зробленым правай навігацыйнай камерай Curiosity, у верхнім правым куце, над пагоркамі, можна бачыць яркую кропку. Паколькі здымак чорна-белы, невялікая кропка мае белы колер. На другім здымку, які быў зроблены ўжо левай навігацыйнай камерай Curiosity праз прыкладна 30 секунд, яркі аб'ект быў зафіксаваны ў раёне узгоркаў.

Здымкі хутка разыйшліся па Сетцы сярод аматараў паранармальных з'яў. У прыватнасці, на сайце Areazone51ufos.blogspot.be, прысвечаным НЛА і даволі вядомай «Зоне 51», дзе амерыканскія вайскоўцы вядуць распрацоўкі эксперыментальных лятальных апаратаў, не толькі абмяркоўваліся здымкі, а таксама было апублікаванае відэа, зробленае на іх аснове.

Аднак у NASA пасля праявы асаблівай увагі аматараў НЛА да чэрвеньскіх здымкаў Curiosity патлумачылі наяўнасць яркага аб'екта дэфектамі камеры. Як растлумачыў распрацоўшчык навігацыйных камер марсахода Джасцін Макі, «рухомая» белая кропка на здымках з'яўляецца так званым «гарачым пікселем» - адным з дэфектаў матрыцы лічбавага фотаапарата.

Зрэшты, у аматараў невядомага ўсё яшчэ застаюцца сумневы для разважанняў. Макі сказаў, што «гарачы піксель» даследчыкі фіксавалі з моманту, «калі пачалося выкарыстанне правай навігацыйнай камеры». Аднак ён нічога не сказаў пра левую камеру, хоць «яркі аб'ект» быў зафіксаваны і на ёй.

Амерыканскі апарат Curiosity, які прызямліўся на паверхню Чырвонай планеты 6 жніўня 2012 г., ужо не ўпершыню прымушае казаць аб прысутнасці НЛА на Марсе. У першыя дні сваёй працы марсаход даслаў на Зямлю здымкі, на якіх былі выяўленыя анамаліі, расцэненыя інтэрнэт-аматарамі як НЛА. Тады ў NASA, як і цяпер, патлумачылі выяўленыя анамаліі дэфектамі самой камеры.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках