5 траўня 2024, Нядзеля, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка змяніў кіраўніка антытэрарыстычнага цэнтра СБУ

16
Парашэнка змяніў кіраўніка антытэрарыстычнага цэнтра СБУ

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка змяніў кіраўніка вайсковай аперацыі на ўсходзе краіны.

Замест Васіля Крутога кіраўніком Антытэрарыстычнага цэнтра прызначаны Васіль Грыцак, вынікае з паведамлення прэс-службы Парашэнкі.

Сваім загадам кіраўнік дзяржавы звольніў Крутога з пасады першага намесніка старшыні Службы бяспекі Украіны.

Прэзідэнт Украіны зацвердзіў план аперацыі ў Данецку і Луганску. Пра гэта ў эфіры "Пятага канала" паведаміў намеснік сакратара РНБА Міхаіл Коваль. "Гетман Пётр Парашэнка зацвердзіў план, які цалкам прадугледжвае ўсе этапы вызвалення нашай зямлі ад тых людзей, якія там дэстабілізуюць абстаноўку", - цытуе сілавіка УНІАН.

Раней у гэтым месяцы Парашэнка прыняў пастанову змяніць кіраўніцтва сілавога блока. Прэзідэнт растлумачыў, што ва ўмовах вайсковай аперацыі сілавы блок "мае патрэбу ва ўзмацненні і сур'ёзным, комплексным і сістэмным рэфармаванні".

Пастановай кіраўніка дзяржавы, якую падтрымала Вярхоўная рада, вайсковую ўстанову ўзначаліў Валерый Гелетэй. Выканаўца абавязкаў міністра абароны Міхаіл Коваль прызначаны намеснікам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. Начальнікам Генштаба ўкраінскага войска стаў генерал-лейтэнант Віктар Мужэнка. Ён змяніў на гэтай пасадзе Міхаіла Куцына.

У сваім першым выступе новы міністр абароны паабяцаў правесці парад перамогі ў Севастопалі. "Парад перамогі будзе ва ўкраінскім Севастопалі", - заявіў Гелетэй з трыбуны парламента.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках