5 траўня 2024, Нядзеля, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША арыштавалі расейскага хакера - сына дэпутата Селязнёва

12
У ЗША арыштавалі расейскага хакера - сына дэпутата Селязнёва

Праваахоўныя органы ЗША абвясцілі аб арышце грамадзяніна Расеі Рамана Селязнёва. Яго ўважаюць за аднаго з найбольш небяспечных кампутарных махляроў.

Хакера абвінавачваюць у крадзяжы персанальных звестак амерыканцаў.

Агенцтва Bloomberg паведамляе са спасылкай на ананімную крыніцу, што арыштаваны - сын дэпутата Дзярждумы Валерыя Селязнёва, чальца фракцыі ЛДПР.

Раман Селязнёў падазраецца ў тым, што з 2009 да 2011 выкраў, а затым прадаў звесткі аб крэдытных картах амерыканскіх спажыўцоў. У сакавіку 2011 года ў судзе штата Вашынгтон супраць яго былі завочна выстаўленыя абвінавачванні, у суме якіх яму можа пагражаць турэмнае зняволенне тэрмінам у некалькі дзесяткаў гадоў.

Паводле звестак следчых, 30-гадовы Раман Валер'евіч Селязнёў зарэгістраваны на месцы жыхарства ў Маскве і вядомы сярод хакераў пад мянушкай "Track2". Ён падазраецца ў тым, што з кастрычніка 2009 года да лютага 2011 года здолеў выкрасці, а затым прадаць звесткі аб крэдытных картах амерыканскіх спажыўцоў.

Як паведамілі МНБ і Сакрэтная служба, з гэтай мэтай расеец пранікаў у аплатныя сістэмы прадпрыемстваў раздробнага гандлю ў ЗША, укараняючы ў іх кампутары шкодныя праграмы. На думку следчых, ён кантраляваў працу некалькіх сэрвераў ва ўсім свеце, а таксама стварыў і падтрымліваў у інтэрнэце шэраг спецыяльных форумаў, дзе ішоў гандаль "выкрадзенай інфармацыяй аб крэдытных картах".

У сакавіку 2011 года ў судзе штата Вашынгтон супраць яго былі завочна выстаўленыя абвінавачванні паводле 29 пунктаў, у суме якіх яму можа пагражаць турэмнае зняволенне на некалькі дзесяткаў гадоў і штраф на мільёны даляраў.

Акрамя таго, у штаце Невада супраць яго распачатая крымінальная справа паводле падазрэння ў дачыненні да злачыннай групоўкі, якая займалася вымагальніцтвам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках