5 траўня 2024, Нядзеля, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля Менска Motorhead могуць закончыць канцэртную дзейнасць

2
Пасля Менска Motorhead могуць закончыць канцэртную дзейнасць

Менш за тры тыдні засталося да 27 ліпеня, калі гурт Motorhead выступіць у менскім Палацы спорту.

Падзея становіцца ўсё больш выключнай у кантэксце новых абставінаў - часопіс Rolling Stone са спасылкай на лідэра гурта напісаў пра тое, што ў будучыні гурт можа ператварыцца ў асабліва студыйны праект.

Інтэрв'ю прысвечанае старту еўрапейскага тура. З аднаго боку Лэмі паўстае ў ім цалкам аптымістычным. "У мне яшчэ ёсць сякія-такія ідэі! - каментуе ён з рогатам поспех самага свежага альбома "Aftеrshock". - Так што не чакайце маёй смерці бліжэйшым часам".

Але ўзрост і хваробы даюць аб сабе ведаць. Амаль год Motorhead не выступалі праз праблемы Лэмі са здароўем. 68-гадовы музыка перанёс аперацыю для ўсталявання кардыёстымулятара, прайшоў курс лячэння дыябету, адмовіўся ад цыгарэт, сур'ёзна абмежаваў сябе ў спіртным.

Усё гэта дапамагло яму вярнуцца на сцэну - вясной гурт паспяхова адыграў серыю канцэртаў у ЗША. Тым не менш, Кілмістэр зразумеў, што не вечны і, са слоў Rolling Stone, прызнаў, што ў будучыні Motorhead могуць стаць асабліва студыйным праектам. Хутка ці не - пакажа час і, у тым ліку, цяперашні еўрапейскі тур, у рамках якога гурт прыедзе ў Беларусь.

"Я буду граць на сцэне так доўга, як толькі змагу. Бо я адчуваю сябе завінавачаным перад публікай, дзякуючы якой я там, дзе я ёсць. Я павінен апраўдваць гэты давер. Але калі я ў нейкі момант не змагу адпавядаць, то я не стану адбываць нумар дзеля грошай. Я бачыў, як людзі робяць так і гэта проста жудасна", - адзначыў ён.

Еўрапейскі тур Motorhead стартаваў у канцы чэрвеня ў Італіі. Ззаду выступы ў Швайцарыі, Вялікабрытаніі. Наперадзе Нямеччына, Францыя, Расея, а 27 ліпеня Motorhead наведаюць Менск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках