5 траўня 2024, Нядзеля, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты вядуць ва Украіне шырокамаштабную «мінную вайну» (Фота)

7

Падраздзяленні УС Украіны сутыкнуліся з наўпроставымі прыкметамі міннай вайны, якую баевікі вядуць, пакідаючы гарады, якія знаходзіліся пад іх кантролем.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Украіны.

Як сказана ў паведамленні, у сувязі з гэтым востра паўстала пагроза жыццю цывільных жыхароў і забеспячэння вызваленых раёнаў усім патрэбным.

"Мінуючы чыгункі і аўтамабільныя дарогі, тэрарысты маюць на мэце парушыць пастаўкі гуманітарных грузаў, якія дастаўляюць падраздзяленні сіл АТА для жыхароў вызваленых гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей", - заяўляюць у Мінабароны.

У войску паведамляюць, што адыходзячы, тэрарысты спрабуюць замінаваць не толькі дарогі, але і аб'екты інфраструктуры і жыццезабеспячэння гарадоў і вёсак, якія апынуліся ў раёне антытэрарыстычнай аперацыі.

Акрамя таго, тэрарысты актыўна выкарыстоўваюць забароненыя міжнародным заканадаўствам супрацьпяхотныя міны насуперак Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін (Атава, 1997). Пры гэтым баевікі мінуюць аб'екты абсалютна не звяртаючы ўвагі на той факт, што магчымай ахвярай могуць стаць цывільныя людзі і нават дзеці.

Нагадаем, ўчора, 6 ліпеня, у Мікалаеўцы знойдзеная 1 тона тратылу і боепрыпасы. Таксама вайсковымі сапёрамі выяўленыя і абясшкоджаныя 3 супрацьпяхотныя асколачныя міны Мон-100 і 3 процітанкавыя міны.

29 чэрвеня, калі дзейнічаў аб'яўлены Прэзідэнтам Украіны рэжым замірэння ў зоне АТА, падчас нясення службы на блок-пасце паблізу Амвросіеўкі, Данецкай вобласці, у выніку выбуху самаробнага выбуховага прыстасавання (расцяжкі), усталяванай тэрарыстамі, атрымалі раны трое вайскоўцаў-кантрактнікаў.

30 чэрвеня, калі рэжым замірэння яшчэ доўжыўся, група адной з вайсковых частак выконвала заданні выведкі паблізу пасёлка гарадскога тыпу Піскуноўка, Данецкай вобласці, дзе на скрыжаванні грунтавых дарог была заўважаная супрацьтанкавая міна, якая была адначасова яшчэ і прынадай. Падчас прыпынку ўкраінскіх вайскоўцаў тэрарысты пачалі абстрэл з боку поля, засеянага сланечнікам, выкарыстоўваючы стралковую зброю і гранатамёты. У адказ тэрарысты атрымалі годны адпор.

Учора, 7 ліпеня, прыкладна а 13.00 у раёне населенага пункта Новабахмутаўка тэрарысты ўзарвалі чыгуначны мост, які праходзіць над дарогай Славянск-Данецк-Марыупаль. У выніку дыверсіі, пралёты моста паваліліся на аўтатрасу. У момант выбуху на чыгунцы знаходзіўся грузавы цягнік.

Днямі ў вёсцы Трэхізбенцы, Славянасербскага раёна, Луганскай вобласці, тэрарысты ўзарвалі стратэгічны мост праз раку Северскі Данец. Без прадуктаў засталіся тысячы людзей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках