5 траўня 2024, Нядзеля, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мундыяль: Слон прарочыць фінал немцам, а чарапаха - бразільцам

6
Мундыяль: Слон прарочыць фінал немцам, а чарапаха - бразільцам

Слон Нэлі прадказаў Нямеччыне перамогу ў Чэмпіянаце свету ў футболе ў матчы супраць Бразіліі.

Слон без ваганняў забіў мяч у сетку брамы са сцягам гаспадароў турніру. Гэта азначае, што Нямеччына атрымае квіток у фінал, піша Спорт XL.

«Нэлі ахапіла футбольная ліхаманка. І як бы ні было крыўдна гаспадарам мундыялю, але немцы перамогуць бразільцаў. Гаспадары павінны саступіць у паўфінале», - каментуе прадказанні работнік парку, дзе і жыве «прарок».

Раней Нэлі правільна прадказаў зыход чвэрцьфінальнай гульні зборных Нямеччыны і Францыі.

У той жа час чарапаха на мянушку Кабекаў, якая пражывае ў бразільскай вёсцы Прайя-ду-Фортэ, прадказала перамогу зборнай сваёй краіны над камандай Нямеччыны ў паўфінале чэмпіянату свету, паведамляе Xsport са спасылкай на АР.

У прысутнасці публікі чарапасе былі прапанаваныя дзве сардзіны: адна сімвалізавала зборную Бразіліі, іншая - Нямеччыны. Спачатку чарапаха спыніла свой выбар на нямецкай сардзіне, аднак не змагла яе схапіць зубамі, пасля чаго перадумала і адкусіла бразільскую рыбіну, чым парадавала мясцовую публіку.

Цягам чэмпіянату свету прарочыя здольнасці Кабекаў ставіліся пад сумнеў. Так, чарапаха правільна ўгадала зыход чвэрцьфінальнага двубою паміж Бразіліяй і Калумбіяй, аднак не здолела прадбачыць перамогу Мексікі над Бразіліяй і Нямеччыны над Францыяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках