5 траўня 2024, Нядзеля, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ назваў арышт у ЗША хакера «выкраданнем»

13
МЗС РФ назваў арышт у ЗША хакера «выкраданнем»

Міністэрства замежных спраў назвала затрыманне грамадзяніна Расеі Рамана Селязнёва «чарговым непрыязным крокам Вашынгтона» і «фактычным выкраданнем».

Расейскія дыпламаты робяць усё магчымае для хутчэйшага вяртання Селязнёва на радзіму, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце знешнепалітычнага ведамства.

У МЗС Расеі таксама выказалі абурэнне пазіцыяй уладаў Мальдываў, дзе быў затрыманы расеец, «якія, насуперак міжнародна-прававым нормам, дазволілі спецслужбе іншай дзяржавы выкрасці расейскага грамадзяніна і вывезці за межы краіны».

Раней стала вядома аб тым, што Селязнёў быў затрыманы 5 ліпеня ў міжнародным аэрапорце сталіцы Мальдываў - Мале. У той жа дзень амерыканскія спецслужбы даставілі яго на прыватным самалёце на амерыканскую выспу Гуам. Улады ЗША падазраюць Рамана Селязнёва ў кібер-махлярстве і крадзяжы звестак аб крэдытных картах амерыканскіх спажыўцоў. 22 ліпеня яму трэба будзе паўстаць перад судом.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках