4 траўня 2024, Субота, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выйсці з дэпрэсіі пасля адпачынку: 10 парад

3
Як выйсці з дэпрэсіі пасля адпачынку: 10 парад

Кожны трэці чалавек, які вярнуўся пасля адпачынку на працоўнае месца, пакутуе ад дэпрэсіі.

Калі ўспаміны пра пясчаныя пляжы і цёплае мора суправаджаюцца раздражняльнасцю, запальчывасцю і прыгнечанасцю - час скарыстацца парадамі, як пакласці гэтаму канец і вярнуцца ў працоўны рытм.

Пра тое, як з найменшымі стратамі вярнуцца ў працоўны рэжым, распавядае партал rabota.ua:

1. Вяртайцеся з адпачынку загадзя (мінімум за дзень-два да пачатку работы).

2. У дзень прыезду дадому добра выспіцеся і адпачніце.

3. Не кідаецеся адразу ва ўсе назапашаныя справы.

4. Не плануйце ў дзень прыезду ніякіх сур'ёзных сустрэч і візітаў.

5. Не затрымлівайцеся на працы першыя 2-5 дзён, паспрабуйце сысці своечасова.

6. Не пачынайце адразу новых маштабных праектаў, лепш яшчэ раз уважліва прааналізуйце перспектывы арганізацыі і свае асабістыя планы.

7. Не спяшаецеся абзвоньваць знаёмых і сяброў, каб даведацца ўсе навіны, бо звычайна добрых вестак менш, чым дрэнных.

8. У першыя дні пасля адпачынку паспрабуйце ўхіліцца ад канфліктных сітуацый і дома, і на працы.

9. Падтрымайце свой арганізм - невялікія, але рэгулярныя фізічныя нагрузкі, вітаміны, сокі і шакалад дапамогуць вашаму арганізму пераключыцца на працоўны рытм.

10. Не злуйцеся на кіраўніка і супрацоўнікаў за іх неадэкватныя паводзіны, магчыма, што ім таксама цяжка пасля адпачынку. Станьце самі цэнтрам добрага настрою.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках