Вайскоўцам і выратавальнікам забаранілі атрымліваць «карту паляка»
7- 8.07.2014, 14:45
- 15,394
Забарона на атрыманне «карты паляка» ўведзеная з сённяшняга дня для супрацоўнікаў МНС і вайскоўцаў.
Навацыя не тычыцца жаўнераў тэрміновай службы. Гэтая норма змяшчаецца ў законе «Аб унясенні змен і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь аб пытаннях праходжання вайсковай службы». Тэкст закона апублікаваны 8 ліпеня на Нацыянальным прававым партале.
«Работнікам органаў і падраздзяленняў надзвычайных сітуацыяй забараняюцца атрыманне ад замежных дзяржаў дакумэнтаў, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а роўна карыстанне такімі льготамі і перавагамі, калі іншае не вынікае з міжнародных пагадненняў Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў законе.
Вайскоўцам таксама забаронена атрымліваць ад замежных дзяржаў дакумэнты, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а таксама карыстацца такімі льготамі і перавагамі, калі іншае не вынікае з міжнародных пагадненняў.
Нагадаем, раней было прынятае заканадаўства, якое забараняе карыстацца «картай паляка» супрацоўнікам МУС, «парламэнтарам» і чыноўнікам.