5 траўня 2024, Нядзеля, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны апублікаваў фота палацаў сяброў Пуціна

16

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў фота палацаў братоў Ратэнбэргаў - блізкіх сяброў прэзідэнта РФ.

Фота Аляксей Навальны выклаў у сваім блогу.

"Аркадзій і Барыс Ратэнбэргі скончылі фізкультурны інстытут. Яны нічога не стварылі, яны нічога не прыдумалі новага. Яны не далі нам айфонаў, сацсетак або паспяховых інвэстпраектаў. Яны сябры Уладзіміра Пуціна, і калі ён прыйшоў да ўлады, сталі пасярэднікамі для продажу труб "Газпрому". На гэтым зарабілі першыя мільярды. Цяпер браты Ратэнбэргі "Каралі дзяржзамовы", яны дзіўным чынам перамагаюць ва ўсіх самых прынадных тэндэрах дзяржавы і зарабляюць на бюджэтных грошах, што выдаткоўваюцца на будаўніцтва дарог, мастоў, мэтро і г.д. Мы не ведаем, колькі пакояў, спачывальняў і футрасховішчаў у гэтых... ээээ... дамах, але выгляд уражвае", - напісаў Навальны.

Фота палацаў братоў Ратэнбэргаў апазіцыйны палітык падаў у параўнанні са сціплымі дамамі некалькіх найбагацейшых людзей планэты: інвэстбанкіра Уорэна Бафэта, заснавальніка кампаніі Apple Стыва Джобса, а таксама вынаходніка сацсеткі "Фэйсбук" Марка Цукербэрга.

По виду дома Баффета не скажешь, что в нем живет мультимиллиардер

"Зразумейце мяне правільна, я не супраць багатых людзей, палацаў, фантанаў, кіпарысаў як такіх. Я за кіпарысы і фантаны. Проста я хацеў бы, каб кіпарысы і фантаны атрымлівалі тыя, хто шмат працуе, зарабляе на сябе і прыносіць грамадскую карысць. А ўвесь "бізнэс" братоў Ратэнбэргаў пабудаваны на вось гэтым жэсце", - напісаў Навальны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках