5 траўня 2024, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка заклікаў Італію і Вялікабрытанію націснуць на Пуціна

4
Парашэнка заклікаў Італію і Вялікабрытанію націснуць на Пуціна

Прэзідэнт Украіны выступае за далучэнне Італіі і Вялікабрытаніі да «Нармандскай чацвёркі» для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з кіраўніцай МЗС Італіі Фэдэрыкай Магерыні, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

«Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб бягучай сітуацыі ва Украіне і пэрспэктыве дапамогі Італіі на міжнароднай арэне намаганням Кіева стабілізаваць сітуацыю на Усходзе Украіны.

Таксама абмяркоўваліся пэрспэктывы міжнароднага ўдзелу ў аднаўленні інфраструктуры Данбаса пасля вызвалення ад ваеўнікоў.

Прэзідэнт Украіны павіншаваў міністарку Магерыні з пачаткам старшынства Італіі ў Радзе ЕЗ і выказаў спадзяванне, што яно будзе спрыяць Еўрапейскай інтэграцыі Украіны. Пры гэтым Парашэнка паведаміў, што ва Украіне ідзе чынная падрыхтоўка да ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ і праграм яе ажыццяўлення», - гаворыцца ў паведамленні.

Парашэнка выказаў спадзяванне, што Італія будзе прыкладаць максімум намаганняў для паскарэння працэсу ратыфікацыі краінамі-чальцамі ЕЗ Пагаднення аб асацыяцыі і падтрымкі Украіны ў складанай ўнутранай сітуацыі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што падтрымка з боку ЕХ вельмі важная для Украіны, якая цяпер не толькі змагаецца за сваю незалежнасць, але і бароніць імкненне да еўрапейскай будучыні. Пётр Парашэнка таксама назваў вельмі важнымі «моцныя сігналы падтрымкі Украіны» з боку Італіі ў «Вялікай сямёрцы». Прэзідэнт Украіны высока ацаніў намаганні Нямеччыны і Францыі, якія дазволілі сфармаваць так званую «Нармандскую чацвёрку», з удзелам таксама Расеі, але і выказаў меркаванне, што міжнародны ўплыў мог б быць значна мацнейшым, калі б да Нямеччыны і Францыі далучыліся Італія і Вялікабрытанія.

Магерыні адзначыла, што ўрад Італіі падтрымлівае намаганні ўкраінскай улады, накіраваныя на ўрэгуляванне крызісу. Яна таксама запэўніла ў падтрымцы з боку краін Міжземнаморскага басэйна - чальцоў ЕЗ.

«Мы падтрымліваем Ваш мірны план. Мы ўжывем увесь наш ўплыў і ўсе магчымасці, каб дасягнуць урэгулявання ў рэгіёне, уключаючы дзвюхстароннія кантакты», - заявіла міністарка.

Кіраўніца МЗС Італіі таксама адзначыла: «Мы адчуваем выклікі, якія ўзнікаюць не толькі ва Украіне, але і ў стасунках паміж ЕЗ і Расеяй». Яна паведаміла пра намер абмеркаваць гэта падчас яе візіту ў Маскву, куды яна адбудзе пасля Кіева.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках