5 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднакурсніца Пуціна: Асвістанаму актору трэба сысці са сцэны

17
Аднакурсніца Пуціна: Асвістанаму актору трэба сысці са сцэны

Выпускніца Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта Таццяна Ткачова звярнулася да прэзідэнта Расеі.

Свой адкрыты ліст Уладзіміру Пуціну яна апублікавала ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Уладзімір Уладзіміравіч! Я звяртаюся не да кандыдата ў прэзідэнты, не да прэм'ер-міністра, а да свайго аднакурсніка (мы вучыліся з Вамі ў ЛДУ, праўда, на розных факультэтах), і аднакласніка маіх добрых знаёмых Алены Кудравой і Грыгорыя Гелікмана (яны добрыя сціплыя людзі, якія не мелі ніякіх дывідэндаў са школьнай дружбы, але ў імя яе далей за вас галасуюць).

Не схаваю, што я ніколі не галасавала за вас, але, калі вы змянілі на пасадзе прэзідэнта хворага Ельцына, я бачыла ў гэтым пэўныя плюсы: да ўлады прыйшоў чалавек з каманды дэмакрата Сабчака, выпускнік нашага ўніверсітэта, чалавек малады, энэргічны, разумны, які валодае замежнай мовай.

Гэта меркаванне аб Вас я выказала тады ў гутарцы з адным чалавекам, які ўсім гэтым плюсам супрацьпаставіў адзін вялікі мінус - Вашу кар'еру ў органах», - піша Таццяна Ткачова.

Аднакурсніца прэзідэнта Расеі падкрэсліла, што чалавек, які сказаў гэта, меў рацыю.

«Цяпер я разумею, наколькі ён меў рацыю: сакратар абкама можа быць прэзідэнтам, а патаемны агент - не можа. Ён не публічны палітык, яго ментальнасць - зусім іншая, ён ніколі не будзе дзейнічаць адкрыта, ён заўсёды будзе ісці шляхам хлусні і падману, прыцягваць агентаў, падкупляць і перакупляць іх, плесці змовы, - ён папросту існуе ў гэтай сістэме, ён не толькі сам не можа выйсці з яе, ён не можа нават уявіць, што хтосьці жыве паводле іншых законаў і вызнае іншыя каштоўнасці.

Уладзімір Уладзіміравіч! Вы страцілі палітычнае чуццё. Ваш крах (а ён не першы ў Вашай кар'еры) пакуль яшчэ не канчатковы, але вы рухаецеся да краху. Вы страцілі сувязь з народам, не чуеце яго, няўжо Вы не чуеце свісту ў свой адрас? Асвістанаму актору трэба сысці са сцэны. Іншага выхаду няма», - піша яна.

Таццяна Ткачова заклікала Уладзіміра Пуціна перастаць чапляцца за ўладу.

«Тры тэрміны (бо не ўважаць жа за самастойную палітычную фігуру вашага кішэннага стаўленіка?) - цалкам дастаткова. Не думайце, што Расея без Вас абрынецца...

Калі ласка, вярніцеся да звычайнай чалавечага жыцця: чытайце лекцыі, пішыце кнігі, сустракайцеся з сябрамі юнацтва, вось хоць з Ленай і Грышам. Жыццё кароткае, засталося ўжо не так шмат. Ці варта марнаваць рэшту гадоў на бясплодную барацьбу з уласным народам?

Сыдзіце годна, і тады мы зноў будзем паважаць Вас, а, можа быць, нават і палюбім», - падкрэсліла аднакурсніца прэзідэнта Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках