4 траўня 2024, Субота, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» налічыў Украіне $5,3 мільярда запазычанасці

9
«Газпром» налічыў Украіне $5,3 мільярда запазычанасці

Расейскі манапаліст сцвярджае, што «Нафтагаз» не аплаціў у тэрмін чэрвеньскія пастаўкі газу.

Да пераводу на папярэднюю аплату было 1,7 млрд кубаметраў. Такім чынам агульная запазычанасць украінскай кампаніі перад «Газпромам», паводле звестак расейскага боку, вырасла да $5,296 млрд. Запазычанасць разлічваецца з паставак газу ў II квартале 2014 коштам у $485,5 за тысячу кубаметраў, піша «Інтэрфакс».

Паводле звестак Цэнтральнай дыспетчарскай управы паліўна-энэргетычнага комплексу, за першыя 15 дзён чэрвеня (да пераводу на папярэднюю аплату) пастаўкі газу на Украіну склалі 1,7 млрд кубаметраў.

«Тэрмін аплаты за чэрвень учора прайшоў, грошай ад «Нафтагаза Украіны» мы зноў не атрымалі. У выніку запазычанасць Украіны за пастаўкі «Газпрома» з 1 да 16 чэрвеня ў суме 1,7 млрд кубаметраў газу склала $838 млн. Агульная запазычанасць дасягнула гіганцкай сумы - $5,296 мільярда», - заявіў журналістам старшыня ўправы« Газпрома» Аляксей Мілер.

Усяго, паводле ягоных слоў, неаплачанымі застаюцца 11,535 млрд кубаметраў расейскага паліва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках