5 траўня 2024, Нядзеля, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звышвысокі кошт: апублікаваныя выдаткі на Алімпіяду ў Сочы

10
Звышвысокі кошт: апублікаваныя выдаткі на Алімпіяду ў Сочы

У Расеі апублікавалі афіцыйную інфармацыю пра выдаткі на зімовыя Алімпійскія гульні, якія летась у лютым прайшлі ў Сочы.

Агульная сума склала 1524 млрд рублёў (1,524 трыльёна), што згодна з зімовым курсам складае блізу $45 млрд даляраў, паведамляюць vesti.ua.

Раней жа афіцыйныя асобы Расеі казалі пра тое, што з дзяржаўнага бюджэту выдаткавалі ўсяго 214 млрд рублёў (блізу $7 млрд). Але ў рэчаіснасці, агульныя выдаткі перавысілі дэклараваныя больш, чым у 6 разоў. Цікава, што яшчэ зімой апазіцыянер Аляксей Навальны называў рэальныя лічбы, але яго абвінавачвалі ў хлусні. Як бачым, ён меў рацыю.

Амаль трэць агульнай сумы прайшла праз «Газпром» і «РЖД» («Расійскія чыгункі»). Дэклараваныя ж прыватныя інвестары на самай справе атрымлівалі крэдыты ад дзяржаўных структур. Цяпер гэтыя крэдыты «рэструктурызаваныя» і ніколі не будуць вернутыя.

Такім чынам, Алімпіяда-2014 у Сочы была самай дарагой у гісторыі спорту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках