5 траўня 2024, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры тысячы украінцаў адправіліся ў беларускія лясы

3
Чатыры тысячы украінцаў адправіліся ў беларускія лясы

На мяжы Беларусі і Украіны адкрыліся сезонныя пункты пропуску.

У першыя дні іх працы на ўчастку Палескага лясгаса дзяржмяжу ў гэтых месцах перасеклі амаль 4 тысячы ўкраінскіх грамадзян, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Такіх пункта тры і яны дзейнічаюць з 1 ліпеня па 10 жніўня, гэта значыць у сезон, калі на беларускім баку збіраецца чарніца. Таксама пункты адкрываюцца з 30 жніўня па 15 лістапада - для збору журавін. «Перасякаць мяжу тут могуць жыхары 10 прыгранічных населеных пунктаў Украіны і толькі для збору лясных ягад на тэрыторыі Палескага лясгаса», - адзначылі ў пагранслужбе.

У гэтым сезоне памежнікі працуюць ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. «У месцах пропуску праз мяжу і непасрэдна пры зборы ягад спецыялістамі кантралюецца законны збор без выкарыстання так званых грабянцоў, якія наносяць значную шкоду расліннасці. Парушальнікаў правілаў прыцягнуць да адказнасці і на гэтым збор ягадаў на беларускай тэрыторыі для іх скончыцца», - падкрэслілі ў памежным камітэце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках