4 траўня 2024, Субота, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі астанкі самай вялікай птушкі на Зямлі

9

Размах крылаў гіганцкай марской птушкі, якая жыла блізу 25 мільёнаў гадоў назад, складае ад 6 да 7,5 метраў.

Гэта ў два разы больш за размах крылаў Альбатроса, які ўважаецца самым буйным прадстаўніком птушак, піша BBC.

«Гэтыя скамянелыя рэшткі дзівяць сваімі памерам і захаванасцю, - прызнаўся куратар навуковага аддзела Музея мастацтва і навукі імя Бруса ў Канэктыкуце Дэніэл Ксепка. - Асабліва ўражвае чэрап птушкі. Улічваючы далікатнасць костак, проста неверагодна, як гэты экзэмпляр апусціўся некранутым на дно мора, як яго не кранулі здыхлятнікі, як косці не рассыпаліся з часам і не загінулі пад каўшом бульдозера».

На думку даследчыкаў, новаадкрытая птушка пераўзыходзіць папярэдняга рэкардсмена, падобную на кондара паўднёваамерыканскую птушку Argentavis magnificens, якая жыла шэсць мільёнаў гадоў таму. Яе размах крылаў складаў «усяго» 5,5 - 6 метраў.

Новы гігант ужо атрымаў назву Pelagornis sandersi. Падобна як альбатрос, гэтая марская птушка большую частку часу лунала над акіянам, выглядаючы здабычу: рыбу і кальмараў. Нягледзячы на вялікія памеры, птушка глядзелася ў палёце вельмі грацыёзна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках