5 траўня 2024, Нядзеля, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падоўжыла антыдэмпінгавыя меры на імпарт ДВП з Беларусі

2
Украіна падоўжыла антыдэмпінгавыя меры на імпарт ДВП з Беларусі

Пастаўкі шэрагу тавараў з Беларусі ва Украіну былі па дэмпінгавых цэнах.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовый кур'ер», піша БелаПАН.

«Узровень дэмпінгавай маржы склаў 15,05%; прымяненне антыдэмпінгавых мер станоўча паўплывала на фінансава-гаспадарчае становішча нацыянальнага таваравытворцы і спрыяла аднаўленню канкурэнцыі на ўнутраным рынку Украіны; ёсць дастаткова доказаў таго, што становішча экспарцёраў ці эканамічныя ўмовы такія, што не выключаная верагоднасць аднаўлення дэмпінгавага імпарту ў аб'ёмах і на ўмовах, якія могуць нанесці шкоду нацыянальнаму таваравытворцу.

Нацыянальныя інтарэсы патрабуюць падаўжэння дзеяння антыдэмпінгавых мер у дачыненні да імпарту ДВП ва Украіну з Беларусі», - адзначаецца ў паведамленні.

Дзеянне антыдэмпінгавых мер падаўжаецца ў дачыненні да імпарту ва Украіну тавару, які мае такое апісанне: пліты драўнянавалакністыя з драўніны або іншых адраўнелых матэрыялаў з дабаўленнем або без дабаўлення смол або іншых арганічных злучных рэчываў; шчыльнасцю больш за 0,8 г/куб см; без механічнай апрацоўкі або абліцоўвання мокрага спосабу вытворчасці, цвёрдыя, класіфікуюцца згодна з УКТВЭД паводле кода 4411 92 10 00.

Названая пастанова камісіі ўвойдзе ў дзеянне з дня апублікавання гэтага паведамлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках