5 траўня 2024, Нядзеля, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на канцэрт Элтана Джона будуць каштаваць блізу 5 мільёнаў рублёў

22
Квіткі на канцэрт Элтана Джона будуць каштаваць блізу 5 мільёнаў рублёў

Арганізатары абвясцілі продаж квіткоў на канцэрт легендарнага музыкі, які адбудзецца 6 лістапада ў «Менск-Арэне».

За самы танны білет прыйдзецца заплаціць 490 тысяч. Самыя дарагія квіткі, натуральна, першы шэраг і каштуюць яны роўна 5 млн рублёў, 2 і 3 шэрагі - 3.900.000, 4 і 5 - 3,5 млн рублёў. Здавалася б, гэта самыя дарагія квіткі за ўсю гісторыю канцэртаў у Беларусі, але гэта не так, піша onliner.by.

500 даляраў каштавалі самыя дарагія квіткі на канцэрт Стынга ў 2010 годзе, які таксама выступаў у «Менск-Арэне». Самыя танныя - блізу 40 даляраў. У апошні прыезд сэра Элтана, а гэта было 26 чэрвеня 2010-га, квіткі на ягонае шоў каштавалі ад 150 000 да 460 000 рублёў. Курс долара паводле Нацбанку тады быў 2990 беларускіх рублёў, такім чынам, квіток у першы шэраг каштаваў крыху больш за $150, а на танцпол - $50.

- Кошт квіткоў на эксклюзіўны канцэрт зоркі сусветнага маштабу павінны прыемна здзівіць прыхільнікаў. Улічваючы высокую цікавасць да гэтага мерапрыемства з боку беларускіх меламанаў, мы пастараліся зрабіць кошты на квіткі максімальна даступнымі для ўсіх, - патлумачылі арганізатары менскага канцэрта. - Нягледзячы на ўзровень будучага канцэрта, кошт квіткоў нават ніжэйшы ў параўнанні з цэнамі на выступы іншых прыезджых зорак, яшчэ не дасягнулі такіх вышынь музычнага Алімпу. Больш за тое, зараз мы аб'весцілі акцыю «Паспей купіць танней!». У першы месяц продажаў усе квіткі прадаюцца са зніжкай 15%!

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках