5 траўня 2024, Нядзеля, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: Украіна ўжо атрымала бліскучую перамогу

31
Валерыя Навадворская: Украіна ўжо атрымала бліскучую перамогу

Улады Украіны адбілі ў Пуціна ахвоту ўводзіць войскі.

Так мяркуе заснавальніца ліберальнай партыі "Дэмакратычны звяз", расейская дысідэнтка і праваабаронца Валерыя Навадворская, пра што распавяла ў эксклюзіўным каментары выданню "Гордон".

"Вы ўсё правільна робіце. Гэта бліскучая перамога, прычым чалавечная. І, вядома, вы адбілі ў Пуціна ахвоту ўводзіць войскі - ужо зразумела, што ніякія войскі нікуды не ўвойдуць, і калі вы патрушчыце "каларадаў" у Луганску і Данецку, будзеце вольныя. І тыя самыя еўрапейцы, якія рабілі вам заўвагі, супакояцца. І тое самае NATO, якое не адважыліся зрабіць тое ж самае, таксама супакоіцца", - пракаментавала Навадворская сённяшнюю сітуацыю ва Украіне.

На яе думку, Украіне дапамагае ў яе барацьбе памяць аб супраціве АУН і УПА і тое, што Украіна яшчэ зусім маладая і "непраржавелая" дзяржава.

"Я думаю, у яго ёсць усе падставы і ўсе магчымасці ісці дарогай гонару, не хлусіць, не здраджваць, не крывадушнічаць. Не рабіць выгляд, што вы любіце Расею, што вы ёй падарылі Крым", - сказала Навадворская.

Навадворская распавяла, што ў Расеі ўрачысты пераможны тон паступова сходзіць на нішто. "Застаецца злосць, і яны будуць вас ненавідзець страшна за тое, што вы пайшлі іншым шляхам. Пуцін і "Паўднёвы Усход" прыдумаў для таго, каб Украіна раскалолася праз алігархаў: частка пайшла б з Парашэнкам, частка - з Каламойскім, частку ўзяў бы сабе Ахметаў", - адзначыла яна.

Аб'ектыўнасці ў ацэнцы сітуацыі ва Украіне ад расейцаў чакаць не даводзіцца, мяркуе праваабаронца.

"Яны пачынаюць усё больш і больш хлусіць наконт гэтай каларадскай "перамогі". Высвятляецца, пакінуць Краматорск і Славянск - гэта была перамога, - сказала Навадворская. - Яны, вядома, будуць вымушаныя змірыцца з вашым існаваннем, але будуць падстаўляць ножку заўсёды і ўсюды…"

Са слоў Навадворскай, нельга адразу дагнаць Францыю або Нямеччыну, але пры гэтым Украіну чакае вялікая будучыня: "Вы ўжо не такія як яны, якія здраджваюць за літру газы, за квіток на нафту, якія вас здалі б, калі б вы самі не стаялі на ўласных нагах".

Сітуацыя ва Украіне можа палепшыцца. "Для таго, каб мець еўрапейскую дзяржаву, якаю не наважыць крануць ніякі Пуцін, трэба туды многае ўкласці. Трэба ўкласці сілы, трэба ўкласці час, трэба ўкласці сваіх дзяцей, свае здольнасці, свае таленты. Ну і тады праз дзесяць гадоў сітуацыя стане значна лепшай. А праз дваццаць гадоў - яшчэ лепшай", - сказала Навадворская.

Фота: grani.ru

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках