5 траўня 2024, Нядзеля, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыя на ЧС: Бразілія саступіла Нямеччыне 1:7 (Відэа)

125

Зборная Нямеччыны выходзіць у фінал ЧС у футболе.

Гаспадары Мундыялю сенсацыйна саступілі ёй у матчы, які закончыўся ў бразільскай Белу-Арызонце. Ужо да 30 хвіліны гульні ў брамму бразільскай зборнай былі забітыя тры мячы. Аўтарамі галоў сталі Томас Мюлер (10), Міро Клазэ (22), Тоні Кроас (24, 26), Самі Хедзіра (29).

У другім тайме на 69 хвіліне лік стаў 0:6. Мяч забіў гулец зборнай Нямеччыны Андрэ Шурле. Праз дзевяць хвілін футбаліст стаў аўтарам яшчэ аднаго гола.

Адзіны мяч у браму каманды Немцаў забіў на 90 хвіліне Оскар.

Склад каманд:

Бразілія: Жуліё Сезар - Майкон, Давід Луіс (к), Дантэ, Марсела - Луіс Густава, Фернандзіньё - Халк, Оскар, Бернард - Фрэд.

Нямеччына: Ноер - Лам (к), Баатэнг, Хумельс, Хеведэс - Хедзіра, Швайнштайгэр - Мюлер, Кроас, Азіл - Клазэ.

Адзначым, што бразільцы ў чвэрцьфінальным матчы супраць зборнай Калумбіі прымудрыліся страціць двух ключавых гульцоў. Тиаго Сілва атрымаў жоўтую картку і прапусціць сённяшнюю сустрэчу, акрамя таго, траўму атрымаў форвард Неймар. У Германіі асаблівых праблем з складам накшталт не назіраецца.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках