4 траўня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі рыхтуюць вызваленне Данецка і Луганска

8
Украінскія сілавікі рыхтуюць вызваленне Данецка і Луганска

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі рыхтуюцца да галоўнага наступу - вызвалення Данецка і Луганска.

Пра гэта заяўляюць у РНБА Украіны, піша gazeta.ua.

"Ідзе актыўная фаза наступу і блакавання гарадоў, у якіх засяроджаныя тэрарысты. Цяпер ідзе праца з дарогамі, якія вядуць да гэтых гарадоў, каб перацяць іх і не дазволіць тэрарыстам атрымаць дапамогу узбраеннем і боепрыпасамі", - сказаў на брыфінгу ў аўторак спікер інфармцэнтра Андрэй Лысенка.

Ён падкрэсліў: "Ідзе падрыхтоўка да вызвалення Данецка і Луганска".

Са словах Лысенкі такая падрыхтоўка ідзе вельмі актыўна.

Спікер інфармцэнтра нагадаў, што сілам АТА забаронена выкарыстоўваць у гэтых гарадах авіяцыю і артылерыю.

Менавіта таму, са слоў Лысенкі, праходзіць спецпадрыхтоўка сілавікоў і будуць задзейнічаныя ўсе спецпадраздзяленні.

"Немагчыма проста адразу ўзяць гэтыя гарады, ёсць інфармацыя аб пунктах, блок-пастах, якія тэрарысты арганізавалі на вуліцах гарадоў, на галоўных артэрыях горада. Я больш не магу нічога сказаць, рыхтаецца галоўны наступ на гэтыя гарады, каб іх вызваліць", - падкрэсліў спікер інфармцэнтра РНБА Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках