5 траўня 2024, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі штодня з'ядаюць 60 тон марозіва

12
Менчукі штодня з'ядаюць 60 тон марозіва

У гарачае надвор'е ў Менску ў сярэднім за дзень прадаецца больш за 60 тон марозіва. Гэта 750 тысяч стандартных эскімо па 80 г.

Паводле інфармацыі Галоўнай упраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама, акрамя стацыянарных крам, кавярняў, рэстарацый, бараў яго рэалізуюць звыш 1.000 аб'ектаў раздробнай гандлёвай сеткі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Гэта міні-кавярні, летнія кавярні, прадпрыемствы грамадскага харчавання. Раздробны сезонны гандаль марозівам арганізаваны таксама на тэрыторыі Менскага заапарка, Цэнтральнага дзіцячага парку ім.М.Горкага, парку ім.Чалюскінцаў і ў іншых месцах адпачынку гараджан.

Асартымент марозіва ў большасці сталічных крам налічвае ад 40 да 100 найменняў ад больш як 20 вытворцаў і пастаўнікоў, у тым ліку Менскага холадакамбіната №2.

У асенне-зімовы перыяд у горадзе прадаецца амаль 15 тон марозіва, з прыходам вясновага цяпла і бліжэй да лета аб'ёмы рэалізацыі ўзрастаюць да 40 тон.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках