4 траўня 2024, Субота, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукерберг прапанаваў зрабіць інтэрнэт бясплатным

13
Цукерберг прапанаваў зрабіць інтэрнэт бясплатным

Гендырэктар «Фэйсбуку» Марк Цукерберг мяркуе, што базавыя інтэрнэт-сэрвісы павінны быць даступныя кожнаму чалавеку бясплатна.

Пра гэта ён напісаў у калонцы для The Wall Street Journal, паведамляе Lenta.ru.

«Наша грамадства ўжо вырашыла, што базавыя тэлефонныя сэрвісы павінны быць бясплатнымі. Кожны можа патэлефанаваць 911, каб атрымаць экстранную медыцынскую дапамогу ці паведаміць аб злачынстве, нават калі ён не аплаціў тарыфны план. У будучыні кожны павінен мець доступ да базавых інтэрнэт-сэрвісаў, нават калі ў яго не аплачаны пакет звестак», - піша Цукерберг.

Са слоў кіраўніка «Фэйсбуку», такі крок будзе выгадны і для аператараў - паспрабаваўшы перавагі інтэрнэт-сувязі бясплатна, больш людзей будуць далучацца да тарыфных інтэрнэт-планаў.

На сённяшні дзень толькі блізу 2,7 мільярда чалавек у свеце або ля траціны насельніцтва Зямлі далучаныя да інтэрнэту, піша Цукерберг. Аднак колькасць далучэнняў да сеткі расце менш чым на 9 адсоткаў у год. Прычына таму - не адсутнасць смартфонаў як найбольш даступнай прылады для выхаду ў інтэрнэт, а дарагоўля тарыфных планаў.

«У сваю чаргу, значная дзель гэтых сродкаў ідзе на пакрыццё дзясяткаў мільярдаў даляраў, якія кожны год трацяцца на развіццё інтэрнэт-інфраструктуры. Пакуль мы не даможамся большай эфектыўнасці ў гэтым, мы не зможам падаваць інтэрнэт-паслугі ў даступных цэнах. У выніку можа апынуцца так, што многія людзі будуць выкарыстоўваць смартфоны афлайн», - адзначае кіраўнік Facebook.

Нядаўняе даследаванне кампаніі Deloitte паказала, што павышэнне даступнасці інтэрнэту ў краінах, якія развіваюцца, можа стварыць больш за 140 мільёнаў працоўных месцаў. Найбуйнейшыя кампаніі Крамянёвай даліны, уключаючы Facebook і Google, апошнія пару гадоў актыўна шукаюць альтэрнатыўныя спосабы забяспечыць высакахуткасны інтэрнэт у цяжкадаступных або самых бедных рэгіёнах Зямлі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках