5 траўня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзіцячых лагерах персанал п'е і крадзе прадукты

20
У дзіцячых лагерах персанал п'е і крадзе прадукты

За месяц у дзіцячых лагерах Менскай вобласці спынена 27 супрацьпраўных дзей.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкама.

«У лагерах не зарэгістравана злачынстваў, у тым ліку і крадзяжоў асабістых рэчаў адпачываючых дзяцей і работнікаў. Аднак найбольш праблемным пытаннем з'яўляецца крадзеж прадуктаў харчавання са сталовых лагераў нядобрасумленнымі работнікамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Так, за чэрвень гэтага года праваахоўнікамі спынена ўжо 18 крадзяжоў, як правіла, з боку кухараў, якія маюць доступ да ўсёй катэгорыі прадуктаў. У раскрадальнікаў адбіраецца ўвесь пералік прадуктаў, прызначаных для дзяцей: мяса, крупы, гародніна і садавіна, цукеркі і многае іншае.

«Прадухіленая шкода на мільёны рублёў бацькоўскіх грошай, не кажучы пра тое, што выкрадзеныя прадукты не траплялі ў стравы, якія гатуюць для дзяцей, што знаходзяцца на аздараўленні», - адзначылі ў прэс-службе.

У адным з лагераў Маладзечанскага раёна супрацоўнікамі УУС і Маладзечанскага РАУС спыненая спроба крадзяжоў пяццю работнікамі сталовай, якія спакавалі прадукты ў 16 торбаў.

Прымаюцца жорсткія меры ў дачыненні да работнікаў лагераў, якія парушаюць дзеючае заканадаўства, працягнулі ва ўпраўленні. Ужо пацверджана 7 фактаў знаходжання ў лагерах работнікаў у стане алкагольнага ап'янення. «Так, факт ужывання спіртнога на працоўным месцы зафіксаваны 21 чэрвеня праваахоўнікамі ў лагеры «Гарызонт» у Маладзечанскім раёне» - распавялі ў прэс-службе.

Пры гэтым там адзначылі, што дзецьмі здзейснена ўсяго 2 адміністрацыйныя правапарушэнні: ужыванне спіртнога і курэнне ў лагеры.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках