5 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер зборнай Нямеччыны раскрыў сакрэт перамогі

12
Трэнер зборнай Нямеччыны раскрыў сакрэт перамогі

Ёахім Леў, трэнер зборнай Нямеччыны ў футболе, раскрыў сакрэт безумоўнай перамогі сваёй каманды над бразільцамі.

Настаўнік зборнай таксама пракаментаваў тры фантастычных галы ў браму спаборнікаў.

«Усё вызначылі тры галы за чатыры хвіліны. Пасля такога ўдару было складана акрыяць. Нам пашанцавала, што абарона зборнай Бразіліі разгубілася, а мы змаглі скарыстацца момантамі збянтэжанасці», - цытуе нямецкага трэнера ІТАР-ТАСС.

Таксама галоўны трэнер зборнай Нямеччыны падзяліўся сваімі ўражаннямі з грамадскасцю, сказаўшы пра тое, што, на ягоную думку, адгуляны матч супраць Бразіліі быў ідэальным ва ўсіх дачыненнях. Трэнер безумоўна задаволены гульнёй сваёй каманды, ён падкрэсліў, што адчувае цудоўныя эмоцыі.

Акрамя таго, Леў патлумачыў паразу гаспадароў Мундыялю, на ягоную думку, крах зборнай Бразіліі можна растлумачыць тым, што на каманду быў вельмі моцны ціск з боку яе заўзятараў, якія, дарэчы, былі вельмі засмучаныя паразай бразільцаў і пасля ганебнай паразы ўчынілі на вуліцах беспарадкі.

Нагадаем, матч за выхад у фінал чэмпіянату свету ў футболе ў Белу-Арызонце закончыўся нечуванай перамогай немцаў з лікам 7:1. У гэтай сустрэчы асабліва вызначыліся Клозэ, Хедзіра, Мюлер, па дублю на свой рахунак запісалі Шурле і Кроас. Дарэчы, Тоні Кроас прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

Варта адзначыць, што галоўны трэнер зборнай Бразіліі ўзяў усю адказнасць за паразу на сябе. Ён падбадзёрвае сваіх футбалістаў, бо камандзе, якая саступіла, яшчэ трэба будзе згуляць матч за трэцяе месца. Нагадаем, у ноч на чацвер вызначыцца лёс другога квітка ў фінал турніру. За яго пазмагаюцца зборныя каманд Галандыі і Аргенціны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках