5 траўня 2024, Нядзеля, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA і Boeing ствараюць ракету-гіганта для падарожжа на Марс

13
NASA і Boeing ствараюць ракету-гіганта для падарожжа на Марс

Ракета зможа перамяшчаць у космас да 143 тон грузу.

Кампанія Boeing супольна з NASA падпісала кантракт на 2,8 млрд даляраў, у рамках якога будзе створаная велізарных памераў касмічная ракета, здольная адправіць на Марс каманду астранаўтаў.

Новая 117-метровая ракета пад назвай Space Launch System (SLS) перасягае памеры звычайных, якія выкарыстоўваюць на гэты момант, у тры разы. SLS распрацоўваецца замест ракеты-носьбіта Ares V, яе першы пробны палёт прызначаны на 2017 год, піша argumenti.ru.

Яна зможа перамяшчаць у космас да 143 тон грузу. Акрамя вывучэння Марса, ракету будуць выкарыстоўваць для дастаўкі астранаўтаў на МКС і для даследавання іншых аб'ектаў Сонечнай сістэмы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках