5 траўня 2024, Нядзеля, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія саступае ў бітве са стагфляцыяй

Расія саступае ў бітве са стагфляцыяй

У Расеі зафіксаваны самы высокі за тры гады ўзровень інфляцыі.

Сёння ў Крамлі прагучала добрая навіна. Міністр эканомікі Аляксей Улюкаеў паведаміў, што ў другім квартале рост ВУП Расеі паскорыўся да 1,2%. У папярэднім квартале ён складаў 0,9%. У выніку міністэрства можа падвысіць свой прагноз росту на гэты год, заявіў Улюкаеў, згодна са стэнаграмай ягонай сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, піша выданне Quartz.

Між тым, аналітыкі за межамі краіны настроеныя не так аптымістычна. Міжнародны валютны фонд (МВФ) заявіў на мінулым тыдні, што расейская эканоміка вырасце ў гэтым годзе толькі на 0,2% у сувязі з нізкімі коштамі нафты і ціскам заходніх санкцый. Падчас нядаўняй тэлефоннай размовы прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель адзначылі, што на фоне ўсплёску гвалту ва Усходняй Украіне санкцыі могуць зрабіць больш жорсткім.

Акрамя таго расейскай эканоміцы далей пагражае стагфляцыя. У Расеі зафіксаваны самы высокі за тры гады ўзровень інфляцыі - у чэрвені яна склала 7,8%. Пры гэтым яе эканоміка знаходзіцца ў застоі. МВФ чакае, што ў гэтым годзе сярэдні ўзровень інфляцыі злёгку ўпадзе - да 6,6%, але гэта слаба палепшыць сітуацыю.

Нават паказчыкі, якія станоўча выглядаюць у расейскай эканоміцы, успрымаюцца за межамі Крамля негатыўна. Рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя, які склаў у траўні ўсяго 4,9%, тлумачаць старэннем насельніцтва і рост эміграцыі. Трэба прызнаць, што павольны рост і хранічна нізкая прадукцыйнасць, сапраўды, не выглядаюць прыкметамі эканомікі, якая працуе на поўную магутнасць. Інвестары далей цураюцца ключавых сектараў, а агульны адток капіталаў можа скласці ў гэтым годзе 100 мільярдаў даляраў.

Калі гэтыя тэндэнцыі захаваюцца, а МВФ папярэджвае аб «значных рызыках зніжэння» свайго і без таго змрочнага прагнозу, наступная сустрэча Улюкаева з Пуціным можа быць значна больш непрыемнай.

Пераклад на расейскую: Inosmi.ru

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках