4 траўня 2024, Субота, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расабаронэкспарт»: Беларусь можа першай атрымаць ЗРС С-400

8
«Расабаронэкспарт»: Беларусь можа першай атрымаць ЗРС С-400

З'яўленне новых магутнасцяў у канцэрна «Алмаз-Антэй» дае магчымасць паставіць Беларусі зенітную ракетную сістэму С-400 «Трыюмф».

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» у сераду кіраўнік дэлегацыі "Расабаронэкспарту» на 7 Міжнароднай выставе ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі MILEX-2014 Валерый Варламаў.

«Калі будзе прынятая палітычная пастанова, мы паставім Беларусі гэтую ЗРС», - сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці ёсць у Менска перспектывы першым атрымаць ЗРС С-400.

«Трэба разумець, што гэта - новая тэхніка, якая цяпер пастаўляецца расейскім Узброеным сілам. Але мы заўсёды памятаем, што Беларусь - наш найбліжэйшы хаўруснік», - адзначыў Варламаў.

ЗРС С-400 «Трыюмф» распрацоўкі і вытворчасці расейскага канцэрна СПА «Алмаз-Антэй» - сістэма вялікай і сярэдняй далёкасці новага пакалення. Прызначаная для паразы ўсіх сучасных і перспектыўных сродкаў паветрана-касмічнага нападу: самалётаў-разведчыкаў, самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, тактычных, аператыўна-тактычных балістычных ракет, балістычных ракет сярэдняй далёкасці, гіпергукавых цэляў, пастаноўшчыкаў перашкод, самалётаў радыёлакацыйнага дазору і іншых цэляў. Кожны комплекс здольны на адлегласці да 400 км весці адначасовы абстрэл да 36 мэтаў з навядзеннем на іх да 72 ракет.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках