5 траўня 2024, Нядзеля, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Шавінізм Пуціна пагражае не толькі Захаду

7
Збігнеў Бжэзінскі: Шавінізм Пуціна пагражае не толькі Захаду

Урэшце дзеянні Уладзіміра Пуціна нясуць пагрозу самой Расеі.

Пра гэта заявіў былы дарадца прэзідэнта ЗША, экспэрт у міжнародных пытаннях Збігнеў Бжэзінскі, піша УНІАН.

Такое меркаванне ён выказаў у артыкуле, апублікаваным сёння ў Washington Post. Са слоў Бжэзінскага, у Пуціна ёсць тры варыянты далейшых дзеянняў у кантэксце сітуацыі ва Украіне. «Відавочна, што правільным выбарам было б знайсці формулу суіснавання, якая прадугледжвае спыненне ўжывання Расеяй сілы супраць Украіны. Пытанне Крыму застанецца пакуль неразвязаным, але будзе служыць доўгім напамінам, што фанатычны шавінізм не з'яўляецца найлепшым пунктам для развязання складаных пытанняў. Таму дзеянні Пуціна пагражаюць не толькі Захаду, але, у канчатковым рахунку, самой Расеі», - мяркуе ён.

На думку Бжэзінскага, пры самым найлепшым развіцці падзей Пуцін можа пагадзіцца з тым, што Украіна будзе рухацца ў кірунку сяброўства з Еўразвязам у абмен на гарантыі заходніх дзяржаў, што Украіна не стане сябрам NATO, у якім Расея бачыць пагрозу сваёй бяспекі. Пры гэтым РФ павінна змірыцца з тым, што Украіна не стане часткай Еўразійскай саюза, і спрабаваць выкарыстоўваць існы патэнцыял для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах зоны свабоднага гандлю Украіны з ЕЗ.

Яшчэ два варыянты, які экспэрт разглядае за магчымыя, - гэта далейшая падтрымка Расеяй баевікоў на ўсходзе Украіны ці наўпроставая вайсковая інтэрвенцыя.

На думку Бжэзінскага, рэалізацыя гэтых варыянтаў выкліча рэакцыю Захаду, які скарыстае наступныя санкцыі. Пры гэтым у другім выпадку санкцыі будуць больш жорсткія, і прывядуць да ізаляцыі Расеі.

«Для Крамля следствам рэалізацыі трэцяга варыянту стане не толькі сталае варожае стаўленне ўкраінскага народа, але таксама эканамічная і палітычная ізаляцыя Расеі, якая сутыкнецца з вялікай рызыкай унутранай дэстабілізацыі», - заўважыў амерыканскі экспэрт.

Фота: PAP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках