5 траўня 2024, Нядзеля, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўсходняй мяжы Польшчы выявілі сібірскую язву

8
На ўсходняй мяжы Польшчы выявілі сібірскую язву

Ветэрынары выявілі заражэнне сібірскай язвай у каня, які загінуў на ўсходзе Польшчы непадалёк ад мяжы з Украінай.

Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на агенцтва Рейтер.

"Заражэнне сібірскай язвай пацверджана ў аднаго каня, які памёр. У статку яшчэ шэсць коней, усе яны цяпер змешчаныя ў карантын", - паведаміла агенцтву прадстаўніца ветэрынарнай службы ў горадзе Тамашуў-Любельскі Яніна Войтас (Janina Wojtas). Яна дадала, што ў коней не назіраецца прыкмет заражэння, ва ўсіх жывёлін нармальная тэмпэратура.

Раней аб новым выпадку выяўлення спор сібірскай язвы ў вырабленай у краіне ялавічыне заявілі ўлады Вугоршчыны. Узбуджальнік захворвання быў знойдзены ва узорах ялавічыны, вырабленай у прыватнай хатняй гаспадарцы ў акрузе Хэвэш на ўсходзе краіны. Гэта ўжо другі выпадак выяўлення спор сібірскай язвы ў Вугоршчыне за апошнія некалькі дзён.

Сібірская язва - асабліва небяспечная інфэкцыйная хвароба сельскагаспадарчай і дзікай жывёлы усіх тыпаў, а таксама чалавека. Характарызуецца інтаксікацыяй, развіццём сэрозна-гемарагічнага запалення скуры, лімфатычных вузлоў і вантробаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках