5 траўня 2024, Нядзеля, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатарка Пятрэнка патрабуе пакараць Нямцова за «марш вышыванак» у Адэсе

37

Расейскага палітыка абвінавачваюць у распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Профільны камітэт заканадаўства праверыць пададзеную сэнатаркай Валянцінай Пятрэнкай інфармацыю пра тое, што сустаршыня лібэральна-дэмакратычнай партыі "РПР-ПАРНАС" Барыс Нямцоў 28 чэрвеня ўзяў удзел у антырасейскім маршы ў Адэсе.

Выступаючы на пасяджэнні Рады Федэрацыі ў сераду, Пятрэнка адзначыла, што да яе паступаюць звароты грамадзян з інфармацыяй пра тое, што Нямцоў, які з'яўляецца палітычным дзеячам і дэпутатам Яраслаўскай абласной думы, 28 чэрвеня "ўзяў удзел у маршы вышыванак у Адэсе", паведамляе Цензор.НЕТ. У маршы таксама, з ейных слоў, нібыта ўдзельнічалі прадстаўнікі "Правага сэктара", а "падчас акцыі гучалі антырасейскія лозунгі".

Валянціна Пятрэнка

"Галоўнае патрабаванне удзельнікаў акцыі - працяг ваенных дзеянняў на паўднёвым усходзе Украіны", - адзначыла сэнатарка. Паводле ейных слоў, акцыя змяшчала "шчырую антырасейскую рыторыку, гучалі абразлівыя крычалкі ў дачыненні да кіраўніцтва РФ, нашых грамадзян. Выкарыстоўвалася нацысцкая сімволіка".

На думку Пятрэнкі, Нямцоў, узяўшы ўдзел у маршы, "падтрымаў карную аперацыю на паўднёвым усходзе Украіны, правакаваў міжнацыянальную варажнечу паміж Расеяй і Украінай".

Парламэнтарка прапанавала звярнуцца да праваахоўных органаў наконт праверкі дзеянняў Нямцова, ці трапляюць яны пад артыкул 282 Крымінальнага кодэкса РФ - распальванне варожасці і нянавісці, публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Старшыня Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка прапанавала камітэту заканадаўства разгледзець заяву сэнатаркі і праінфармаваць вышэйшую палату парламэнта аб выніках праверкі.

Сам жа Нямцоў сцвярджае, што не ўдзельнічаў у "маршы вышыванак" і будзе толькі рады, калі праваахоўныя органы гэта правераць.

"Мне падабаецца гэтая гісторыя, бо я ў ім (у маршы) не ўдзельнічаў", - сказаў ён ІТАР-ТАСС, камэнтуючы ініцыятыву сэнатаркі.

Са слоў Нямцова, ён прыехаў у Адэсу на запрашэнне лідэра гурта "Акіян Эльзы" і хадзіў на канцэрт, а потым проста шпацыраваў па горадзе. "Паколькі я чалавек вядомы, на вуліцах Адэсы мяне сустракалі людзі, якія са мной фатаграфаваліся, і выйшаў не шпацыр, а суцэльная фотасэсія. Я ішоў па Прыморскім бульвары, а насустрач – працэсія "вышыванак", і яны таксама сталі фатаграфавацца", - сцвярджае палітык.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках