5 траўня 2024, Нядзеля, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дубаі пабудуюць горад з уласным надвор'ем

20

У Дубаі з'явіцца першы ў свеце горад, у якім будзе рэгулявацца тэмпература.

Называцца гэты цуда-горад будзе Mall of the World, паведамляе The Verge.

У ім плануецца пабудаваць самы вялікі ў свеце гандлёвы комплекс, а таксама парк, гатэлі, санаторна-курортныя ўстановы і тэатры. Плануецца, што ў гэтым "горадзе" будзе блізу сотні гатэляў і нават свой Брадвэй, як у ЗША, піша obozrevatel.com.

Mall of the World будзе займаць 4450000 квадратных метраў плошчы. Прадугледжваецца будаўніцтва найбуйнейшага тэматычнага парку ў свеце пад шкляным купалам, у якім і зімой і летам будзе падтрымлівацца аднолькавая тэмпература.

"Нашы амбіцыі вышэйшыя за звычайны сезонны турызм. Турызм - гэта асноўны рухавік нашай эканомікі, і мы імкнемся зрабіць ААЭ прывабным накірункам цэлы год", - распавялі ў Dubai Holding, якія будуць рэалізоўваць праект. Аднак, яны не ўдакладнілі, калі менавіта футурыстычны горад з'явіцца на мапе.

Дубай - эмірат, які ўражвае сваімі пабудовамі. І наогул у гэтым горадзе ўсё мае прыстаўку "самы", "самая" або "самае". Напрыклад, Бурдж Халіфа - самы высокі будынак у свеце - знаходзіцца менавіта ў Дубаі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках