5 траўня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаўскія карты могуць не працаваць уначы 10 ліпеня

3
Банкаўскія карты могуць не працаваць уначы 10 ліпеня

Карткі некаторых беларускіх банкаў не будуць працаваць і абслугоўвацца ў ноч на 10 ліпеня.

ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" 10 ліпеня з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць работы для мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства ў сувязі з чым могуць не працаваць карткі шэрагу беларускіх банкаў.

Пра гэта сказана ў паведамленні на сайце цэнтра.

"У названы прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацыі гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы гатоўкі, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца гэтымі банкамі", - гаворыцца ў паведамленні.

Сярод карыстальнікаў паслуг банкаўскага працэсінгавага цэнтра: Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Прыёрбанк.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках