4 траўня 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт свініны абрынуўся ў шэсць разоў

4
Экспарт свініны абрынуўся ў шэсць разоў

У студзені-траўні 2014 года экспартныя пастаўкі беларускай свініны знізіліся амаль у шэсць разоў.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, паведамляе БелаПАН.

Так, у студзені-траўні 2014 года на экспарт было пастаўлена 3,8 тысяч тон свініны на 13,96 млн даляраў. За такі ж перыяд 2013 беларускія вытворцы экспартавалі 22,1 тысяч тон свініны на 64,8 млн даляраў. Такім чынам, у фізічным вызначэнні экспарт свініны знізіўся амаль у шэсць разоў, у грашовым - у 4,6 разы.

Акрамя гэтага, у гэтым годзе назіраецца скарачэнне экспарту беларускіх каўбас. За студзень-травень Беларусь экспартавала 20,44 тысячы тон каўбас і аналагічных прадуктаў з мяса, што на 31,4% менш у параўнанні з леташнім паказчыкам. У грашовым вызначэнні экспарт каўбас знізіўся на 33,5%.

За апошні год на фоне барацьбы ўладаў з афрыканскай чумой свіней іх пагалоўе ў Беларусі скарацілася амаль на 20%. Гэта прычынілася да некаторага дэфіцыту свініны на ўнутраным рынку і росту коштаў. Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, свініна з пачатку года ў сярэднім па краіне падаражэла ў паўтара разы, у сталіцы кошты выраслі больш чым на 60%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках