5 траўня 2024, Нядзеля, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі прыгадала аб антыманапольным заканадаўстве

10
Мінэканомікі прыгадала аб антыманапольным заканадаўстве

Вынесеныя прадпісанні аб скасаванні падвышэння коштаў на свініну і на паўфабрыкаты з мяса птушкі.

Сёння Мінэканомікі распаўсюдзіла прэс-рэлізы аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства ў сувязі з рэзкім падвышэннем кошту свініны і прадукцыі птушкафабрык.

Мінэканомікі падумала, што пастановы аб павелічэнні закупкавых коштаў свіней арганізацыям аграпрамысловага комплексу, прынятыя ў II квартале 2014 года Берасцейскім, Гарадзенскім аблвыканкамамі і камітэтам сельскай гаспадаркі і харчавання Менскага аблвыканкама, парушаюць антыманапольнае заканадаўства Беларусі.

Гэтыя пастановы "абмяжоўваюць самастойнасць гаспадарчых суб'ектаў, ствараюць дыскрымінацыйныя ўмовы дзейнасці для асобных гаспадарчых суб'ектаў, калі такія акты або дзеянні маюць альбо могуць мець сваім вынікам абмежаванне канкурэнцыі і (або) прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам гаспадарчых суб'ектаў або грамадзян", мяркуюць у Мінэканомікі.

Берасцейскаму, Гарадзенскаму аблвыканкамам і камітэту сельскай гаспадаркі і харчавання Менскага аблвыканкама вынесены прадпісанні аб скасаванні ўсіх выдадзеных (прынятых) у II квартале 2014 актаў, якія тычацца павелічэння закупкавых коштаў свіней. Названым дзяржаўным органам мясцовага кіравання загадана таксама забяспечыць зніжэнне закупкавых коштаў свіней і, адпаведна, адпускных коштаў мяса свініны і мясапрадуктаў.

Аналагічная пастанова прынятая ў сувязі з рэзкім павелічэннем адпускных коштаў паўфабрыкатаў з мяса птушкі ў траўні 2014 года.

Міністэрствам эканомікі ў мэтах спынення парушэння антыманапольнага заканадаўства вынесеныя прадпісанні аб зніжэнні коштаў на паўфабрыкаты з мяса птушкі (аднаўленні ўзроўню коштаў, што дзейнічалі да 21 траўня 2014 года) птушкафабрыкам, якія не прынялі меры для зніжэння коштаў у адпаведнасці з лістамі-папярэджаннямі антыманапольнага органа аб ліквідацыі парушэння антыманапольнага заканадаўства: ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СТАА «Вітконпрадукт», ААТ «Смалявічы Бройлер», СЗАТ «Сервалюкс» (філіял «Сервалюкс Агра»).

Як паведамляў charter97.org, Міністэрства эканомікі таксама запатрабавала ад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва скасаваць адзіны кошт цэменту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках