5 траўня 2024, Нядзеля, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Гебельс быў таленавітым чалавекам, ён дамагаўся свайго

83
Пуцін: Гебельс быў таленавітым чалавекам, ён дамагаўся свайго

Прэзідэнт Расеі пахваліў гітлераўскага міністра.

Уладзімір Пуцін сёння сустрэўся з прадстаўнікамі міжнародных грамадскіх і рэлігійных арганізацый, піша расейскае выданне «Взгляд», спасылаючыся на ІТАР-ТАСС.

Ён падзякаваў «габрэйскім супольнасцям, грамадскім арганізацыям, якія актыўна і мужна, маючы на ўвазе некаторыя сітуацыі ў сённяшнім свеце, далей бескампрамісна змагаюцца з усялякімі праявамі і спробамі нацысцкай ідэалогіі». «Мы ўважаем вас за самых блізкіх хаўруснікаў, і прашу вас, разглядаць і нас у такой якасці», - сказаў Пуцін.

Ён пагадзіўся з прадстаўнікамі арганізацый у ацэнцы скрыўлення гісторыі, у прыватнасці, гісторыі Другой сусветнай вайны. На сустрэчы заявілі, што «трэба быць дурным, каб адмаўляць тое, што было». «На жаль, гэтае нахабства таксама, як і 70 гадоў таму, часта дасягае сваёй мэты», - прызнаў расейскі лідэр.

Ён падаў словы Гебельса: «што чым больш неверагодная хлусня, тым хутчэй у яе павераць». «Ён дамагаўся свайго, ён быў таленавіты чалавек», - адзначыў Пуцін.

Ён думае, што «і сёння тыя, хто перакручвае гісторыю, хто імкнецца прынізіць заслугі тых, хто знішчыў нацызм, памяняць нават месцамі злачынцаў і ахвяр, - яны як раз дзейнічаюць паводле той жа самай логікі: чым больш неверагодная хлусня, тым хутчэй у яе павераць».

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках